Спектакль "Жарсці Караткевіча"

Prastora, Kraków

Уладзімір Караткевіч – адзін з самых любімых і знакавых беларускіх пісьменнікаў. Але ці сапраўды мы ведаем яго?

Як савецкая сістэма спрабавала прыручыць Караткевіча і як ён здолеў захаваць сваю свабоду? Каго ён насамрэч кахаў? Якія даносы на яго пісалі і чаму яго творы дагэтуль натхняюць беларусаў?

Жарсці Караткевіча» – гэта спектакль пра чалавека, які адмовіўся жыць паводле чужых правілаў. Пра пісьменніка, што супрацьстаяў сістэме, адстойваў сваю незалежнасць і заставаўся верным Беларусі. Галоўныя героі пастаноўкі, архівісты Цыбусь і Сымонка, даследуюць рэдкія дакументы, лісты і дзённікі, нечакана адкрываючы зусім новыя старонкі з жыцця аўтара «Дзікага палявання караля Стаха». У аснову спектакля леглі сапраўдныя матэрыялы: асабістыя запісы і ліставанне Уладзіміра Караткевіча, яго вершы і ўрыўкі з прозы.


Рэжысёр – Васіль Дранько-Майсюк.
Мастак – Алена Баярава.
У ролях – Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава.

Prastora • Mikołajska 4, 31-027 Kraków, Województwo małopolskie, Polska

Google Map of Mikołajska 4, 31-027 Kraków, Województwo małopolskie, Polska

Fundacja Kniżny Vyraj

knizny@vyraj.club