Scena Przodownik • Olesińska 21, 02-548 Warszawa, Województwo mazowieckie, Polska
Спектакль-антыўтопія створаны паводле адной з частках вядомага раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».
Гэта змрочнае бачанне будучыні, фантасмагарычны погляд у будучыню Беларусі. З гэтага спектакля вымалёўваецца нярадасная карціна: татальная дэградацыя, крах культуры, маралі і тэхналогій.
У творы паўсюды гучыць скразны матыў беларускай беспрытульнасці і бяздомнасці ў сьвеце. "Быць беларусам — гэта ня мець свайго месца ў сьвеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па-сутнасьці мы і жывем…"
У ролях: Аляксандр Казела, Мікалай Стонька, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Ігар Сігоў, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская, Алякасандр Зелянко, Міхась Зуй, Андрэй Дробыш, Эрык Арлоў-Шымкус.
Рэжысер: Аляксандр Гарцуеў
Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Субцітры бачныя з 4 па 8 рад.
Каханенькія-родненькія!
Звярніце ўвагу на тое, што вы можаце заплаціць за квіток даражэй пазначанай сумы.
Мы прынцыпова не збіраем грошы на сваё існаванне. Але калі вы лічыце істотным падтрымаць нашу творчасць у будучым, шануеце нашу працу і ў стане нам аддзячыць больш, чым пазначаная аплата за квіток, мы будзем удзячныя наўзаем. Змяніць суму аплаты можна самому: пасля выбару месца ў вакенцы, дзе пазначаны кошт квітка адпаведнай катэгорыі (mecenat, VIP, premium, extra, regular). Кожны ваш унёсак здольны паўплываць на наш творчы лёс.
З падзякай і да сустрэчы!
Spektakl-antyutopia jest adaptacją powieści współczesnego białoruskiego pisarza Alhierda Bacharewicza "Psy Europy".
To czarna wizja przyszłości, fantasmagoryczne spojrzenie w przyszłość Białorusi. Z tego spektaklu wyłania się obraz niewesoły: całkowitej degradacji, upadku kultury, moralności i technologii.
Obsada: Zoya Belakhvostsik, Valiantsina Hartsuyeva, Aliaksandr Zelianko, Aleh Harbuz, Andrei Drobysh, Aliaksandr Hartsuyeu, Aliaksandr Kazella, Katsiaryna Yavorskaya, Siarhei Chub, Mikalai Stonka, Mikhail Zui, Ihar Sihou, Eryk Arlou-Shymkus.
Reżyseria: Aliaksandr Hartsuyeu
UWAGA! Spektakl w języku białoruskim z polskimi napisami!
Napisy w języku polskim będą widoczne w rzędach 4-8.
Scena Przodownik • Olesińska 21, 02-548 Warszawa, Województwo mazowieckie, Polska