Спектакль "Экстрэмісты" | Spektakl "Ekstremiści"

Sobota 29. marca o 19:00 - 20:20

Scena Przodownik, Warszawa

Гэты спектакль пра людзей, якія аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, махалі сцягамі і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны ЭКСТРЭМІСТАМІ.
За каментар, за лайк, за ўзняты сцяг!
За тое, што чыталі забароненыя навіны!
За тое, што выходзілі на вуліцу ў нядзелю!
За тое, што не хацелі вайны з суседняй краінай!
Песня была іх супрацівам.
Музыка стала іх злачынствам.

У ролях: Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб
Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Аўтар п'есы: Юлія Цімафеева
Кампазітар: Аляксандр Зелянеўскі
У спектаклі таксама гучыць музыка гурта Irdorath

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Субцітры бачныя з 4 па 8 рад.

Каханенькія-родненькія!

Звярніце ўвагу на тое, што вы можаце заплаціць за квіток даражэй пазначанай сумы.
Мы прынцыпова не збіраем грошы на сваё існаванне. Але калі вы лічыце істотным падтрымаць нашу творчасць у будучым, шануеце нашу працу і ў стане нам аддзячыць больш, чым пазначаная аплата за квіток, мы будзем удзячныя наўзаем. Змяніць суму аплаты можна самому: пасля выбару месца ў вакенцы, дзе пазначаны кошт квітка адпаведнай катэгорыі (mecenat, VIP, premium, extra, regular). Кожны ваш унёсак здольны паўплываць на наш творчы лёс.

З падзякай і да сустрэчы!


Spektakl opowiada o ludziach, którzy pewnego dnia wyszli na ulice z bębnami i gitarami machając flagami i śpiewając o zmianach, które nigdy nie nastąpią.
Za to zostali uznani w swojej ojczyźnie za EKSTREMISTÓW!
Za komentarze, za lajki, za wywieszoną flagę!
Za to, że czytali zakazane wiadomości!
Za to, że wyszli na ulice w niedzielę!
Za to, że nie chcieli wojny z sąsiednim krajem!
Ich sprzeciwem była piosenka.
Muzyka stała się ich zbrodnią!

Obsada: Zoya Belakhvostsik, Katsiaryna Yavorskaya, Aliaksandr Zelianko, Siarhei Chub.
Reżyseria: Aliaksandr Hartsuyeu
Autor sztuki: Yuliya Tsimafeyeva
Kompozytor: Aliaksandr Zelianeuski
Spektakl zawiera również muzykę zespołu Irdorath.

Spektakl w języku białoruskim z polskimi napisami. Napisy w języku polskim będą widoczne w rzędach 4-8.


Telegram Kupalaucy

Scena Przodownik • Olesińska 21, 02-548 Warszawa, Województwo mazowieckie, Polska

Google Map of Olesińska 21, 02-548 Warszawa, Województwo mazowieckie, Polska

Kupalaucy

Telegram: @Volnyja_Kupalaucy

contact@kupalaucy.pl