Віталь Рыжкоў упершыню ў Берліне! Іншыя гарады і квіткі вось тут: https://tutakaevent.org/ryzkou/
Паэт, сцэнарыст, рэжысёр і хіп-хоп артыст Віталь Рыжкоў сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.
Паэзія і гісторыі “Прэзентацыі” Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца. Энергія, нелінейнасць, рухавасць думкі, а таксама старыя і новыя творы — тое, што варта пабачыць і пачуць хаця б раз.
За сваю творчасць Віталь Рыжкоў атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных узнагарод і лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія знакамітыя артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki. Паэт мае ўласны музычны рэп-праект ANGST, удзельнік рэп-гурта Belaroots.
==Віталь Рыжкоў чытае свой верш "Анклаў" https://www.youtube.com/watch?v=aoRqZ1TvWkY
==Сінгл "Магіла Льва" https://www.youtube.com/watch?v=MRyemRhdIn0&list=RDMRyemRhdIn0&start_radio=1
Прыходзьце на сустрэчу з Віталём Рыжковым у Берліне, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!
Kvartira 62 • Lübbener Straße 18, 10997 Berlin, Berlin, Germany
