Віталь Рыжкоў: паэтычны стэндап "Прэзентацыя"

Thursday 2. October at 19:30 - 21:30

Paviljonas, Vilnius

Паэзія і гісторыі “Прэзентацыі” Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца. Энергія, нелінейнасць, рухавасць думкі, а таксама старыя і новыя творы — тое, што варта пабачыць і пачуць хаця б раз.

Віталь сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

За сваю творчасць Віталь Рыжкоў атрымаў шэраг прэстыжных літаратурных узнагарод і лічыцца адным з вядучых галасоў свайго пакалення. Ягоныя вершы ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць такія знакамітыя артысты як Зміцер Вайцюшкевіч, Lear, Nizkiz і Dziecuki. Паэт мае ўласны музычны рэп-праект ANGST, удзельнік рэп-гурта Belaroots.

У сённяшнім свеце, дзе нават вершы ствараюцца і выконваюцца нейрасеткамі, падвышаецца каштоўнасць жывой і небанальнай беларускай паэзіі, а сустрэчы з яе стваральнікамі вяртаюць сапраўднасць жыццю.

На мапе будучых выступаў Віталя Рыжкова гарады Літвы, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі і Даніі.

Прыходзьце на сустрэчу з Віталём Рыжковым, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!

Paviljonas • Pylimo gatvė 21B, 01141 Vilnius, Vilniaus apskritis, Lithuania

Google Map of Pylimo gatvė 21B, 01141 Vilnius, Vilniaus apskritis, Lithuania

Aleś Chakhoūski

+37066448663

a.chahovski@gmail.com