Вакол свету за 1163 дні - кватэрнік з салігорскім валацугай і дранік'е Сашам Гойшыкам

Sunday 23. November at 17:00 - 20:00

I. Luckevich Belarusian Museum, Vilnius

Так-так! Саша Гойшык - гэта той самы беларус, які наведаў 51 краіну і частаваў трушнымі дранікамі людзей на 4 кантынентах :)

А пра што гэты кватэрнік, магчыма спытаеце вы? Нейкія слайды і блаблабла? Вось вам сціслы змест дужа вайбовай інтэрактыўнай сустрэчы на 3 гадзіны:

= Закахацца ў Гватэмалу і сустрэць там сваё каханне❤️‍🔥🇬🇹
= Быць абрабаваным паліцыяй у "братняй" Венесуэле 🇻🇪
= Патрапіць на аргентынскі карнавал святкавання перамогі ў ЧМ па футболе і пасля заехаць на бальнічку 🇦🇷
= Захраснуць у самым абарыгенскім мястэчку Аўстраліі 🇦🇺
= Пераночыць на Вялікай Кітайскай сцяне ў кампаніі найлепшых беларусаў Паднябеснай 🇨🇳
= Быць арыштаваным пакістанскай паліцыяй за тое што "быў белым у пятніцу ўвечары"🇵🇰
= Піць чай з талібамі, якія хацелі бачыць праз сцены 🇦🇫
= Патрапіць у палац Саддама ў Вавілоне 🇮🇶

І гэта яшчэ не ўсё! 23 лістапада вулічны артыст, журналіст, блогер і знакаміты беларускі бэкпэкер Аляксандр Гойшык прэзентуе сваю гісторыю кругасветкі ў дужа захапляльнай форме. Таму гэтая імпрэза для ўсёй сям'і!

Інтэрв'ю ў "Жыццё-маліна": https://www.youtube.com/watch?v=WfrDudPk8hA

Фармат кватэрнікаў Алеся Чахоўскага прадугледжваюць утульную атмасферу, файных гасцей, снэкі і безалкагольныя напоі, але вы можаце прыносіць з сабой тое, што вам хочацца выпіць у гэты вечар.

I. Luckevich Belarusian Museum • 01402 Vilnius, Vilniaus apskritis, Lithuania

Google Map of 01402 Vilnius, Vilniaus apskritis, Lithuania