Наш святочны у самым цэнтры Рыгі і ваш сапраўдны калядны настрой — цудоўны дуэт у гэтым снежні!
Сёлета да легендарнага мужчынскага хора UNIA далучаецца яскравая зорка міжнароднай опернай сцэны — Маргарыта Ляўчук. Гэта ўнікальнае творчае сузор’е падорыць слухачам незвычайную глыбіню гучання, якая яднае моц мужчынскага харавога шматгалосся з вытанчаным сапрана.
Праграма канцэрта аб’ядноўвае ў сабе багатую калядную спадчыну: ад самых вытокаў нашай эры і візантыйскіх часоў, праз эпохі Рэнесансу і Барока, да любімых народных калядак — беларускіх, украінскіх, польскіх, латышскіх, ірландскіх — а таксама сучасных любімых калядных песень, што напаўняюць сэрцы цяплом і святлом.
“СВЯТЫ ВЕЧАР” — гэта момант, каб спыніць мітусню і адчуць святло.
Падарыце гэты вечар сабе і сваім блізкім!
St. John's Church • Skārņu iela 24, 1050 Rīga, Латвія