Калядны канцэрт “СВЯТЫ ВЕЧАР”. Хор UNIA і Маргарыта Ляўчук
Дзверы 14.10
Касцёл Святога Аляксандра, Варшава
Наш святочны канцэрт ў сэрцы Варшавы і ваш сапраўдны калядны настрой — цудоўны дуэт у гэтым снежні!
Сёлета да легендарнага мужчынскага хора UNIA далучаецца яскравая зорка міжнароднай опернай сцэны — Маргарыта Ляўчук. Гэта ўнікальнае творчае сузор’е падорыць слухачам незвычайную глыбіню гучання, якая яднае моц мужчынскага харавога шматгалосся з вытанчаным сапрана.
Праграма канцэрта аб’ядноўвае ў сабе багатую калядную спадчыну: ад самых вытокаў нашай эры і візантыйскіх часоў, праз эпохі Рэнесансу і Барока, да любімых народных калядак — беларускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх, ірландскіх — а таксама сучасных любімых калядных песень, што напаўняюць сэрцы цяплом і святлом.
“СВЯТЫ ВЕЧАР” — гэта момант, каб спыніць мітусню і адчуць святло.
Падарыце гэты вечар сабе і сваім блізкім!
26/12/2026 -- 14.30 || 20.00
Касцёл Святога Аляксандра • Плошча Трох Крыжоў, 00-535 Варшава, Województwo mazowieckie, Польша