Кватэрнік на Тутацы: Вакол Свету за тры гады, два месяцы і адзін тыдзень || Domówka na Tutace: Wokół Świata w trzy lata, dwa miesiące i jeden tydzień.
Piątek 21. listopada o 19:00 - 22:00
Doors open at 18:00
Ciołkowskiego 24, 15-545 Białystok
[BY][PL niżej]
Прыходзьце ў нашу студыю, якую мы ўладкавалі так, каб стварыць ідэальнае месца для сумеснага баўлення часу ў добрай кампаніі.
Вы знаўца віна? Прыносьце сваё любімае віно, а мы паклапоцімся пра келіхі.
На нашу мікрасцэну мы запрашаем цікавых артыстаў, каб вы маглі зблізку пазнаёміцца з імі і іх творчасцю, а пасля выступлення – свабодна пагутарыць.
Пасля цёплага першага кватэрніка мы вырашылі: працягваем!
І гэтым разам запрашаем вас у падарожжа вакол свету проста са студыі Tutaka🌍
Да нас завітае салігорскі Дзед-Барадзед: падарожнік, блогер і вулічны артыст Саша Гойшык.
І яму сапраўды ёсць, пра што расказаць, бо ён ⤵️
🗺 правёў 1163 дні ў дарозе,
🚏 наведаў 51 краіну на 4-х кантынентах,
🤝 сустракаўся з беларусамі па ўсім свеце.
Гэта будзе вечар жывых гісторый, гумару, натхнення і подыху вялікіх дарог — ва ўтульнай прасторы нашай студыі.
Вазьміце з сабой сябр(а)оўку, бутэлечку улюбёнага напою й завітайце на сустрэчу, пакуль Саша зноў не з’ехаў у новае падарожжа! ✈️
[PL]
Przyjdź do naszego studia, które zaaranżowaliśmy tak, aby stworzyć idealne miejsce do wspólnego spędzania czasu w miłym towarzystwie.
Jesteś koneserem wina? Przynieś swoje ulubione wino, a my zapewnimy kieliszki.
Na naszą mikroscenę zapraszamy interesujących artystów. To okazja z bardzo bardzo bliska przyjrzeć się ich twórczości, a po występie swobodnie porozmawiać.
Po ciepłym pierwszym spotkaniu postanowiliśmy: kontynuujemy! I tym razem zapraszamy Was w podróż dookoła świata prosto ze studia Tutaka 🌍
Tym razem odwiedzi nas Saša Hojšyk, obieżyświat z Soligorska: podróżnik, bloger i artysta uliczny.
I on naprawdę ma o czym opowiedzieć, bo ⤵️
🗺 spędził 1163 dni w drodze,
🚏 odwiedził 51 krajów na 4 kontynentach,
🤝 spotkał się z Białorusinami na całym świecie.
To będzie wieczór pełen żywych historii, humoru, inspiracji i oddechu wielkich dróg — w przytulnej przestrzeni naszego studia.