Чалавек — шматгранны. У ім жыве святло і цемра, удых і выдых, страх і любоў. Мы прывыклі паказваць толькі светлы бок — быць зручнымі, паспяховымі, добрымі і вясёлымі, хаваць тое, што здаецца «нязручным». Надзяваць маскі, спрабуючы заглушыць тую частку сябе, што шэпча праўду, што хоча быць жывой.
Але чалавек — як сапраўдны сусвет, у якім святло і цемра пераплятаюцца,
адно нараджаецца з другога. Калі дазваляеш сабе зазірнуць у сваю цемру,
прыняць яе, пачуць і зразумець — вяртаешся да сябе, здабываеш свабоду жыць і тады аддаеш іншым яшчэ больш. У гэтым і ёсць сутнасць — чалавекам быць.
Мы запрашаем цябе на канцэрт-прызнанне ад таленавітых вучняў і артыстаў Byteatr&Dara Vocal School. Гэты вечар — агульная прастора шчырасці, творчасці, сэнсу і любові. Гэта размова з тым, што звычайна схавана.
Хтосьці выканае новае прачытанне любімых песень, а хтосьці — свае ўласныя кампазіцыі. Кожны нумар стане крокам у цемру, дзе нараджаецца святло, дзе спраўджваюцца мары і пераадольваецца страх.
Чакаем цябе, разам мы ствараем сапраўдную сцэну: прастору, дзе творчасць гучыць свабодна, а таленты атрымліваюць шанец ярчэй заззяць.✨
Увага!
Канцэрт мае ўзроставыя абмежаванні — 18+.
Праграма мае элементы, якія не рэкамендуюцца асобам, якія пакутуюць на эпілепсію або маюць страх крыві.
Чакаем цябе, дарагі госць, 31 кастрычніка а 19:00 у зале Scena Metro.
Scena Metro, 03-242 Warszawa, Województwo mazowieckie, Польша
