Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N, 10306 Vilnius, Vilniaus apskritis, Литва
❤️🩹 Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць...
Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.
Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.
Cпектакль ідзе па-беларуску
🤍 рэжысёр: Андрус Дарэла
❣️ аўтар: Вольга Каралёнак
🤍 акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва
cцэнаграфія: Таццяна Дарэла
святло: Веніямін Дзмітрошкін
афіша: HellKit
музыка: Dzieciuki
музычнае афармленне: Віталь Лявонаў
стварэнне дэкарацый: Пётр Макарчук
PR: Мікіта Пятніца
прадзюсер: Аляксандра Лер
Meno erdvės VILEIŠIO18 • P. Vileišio gatvė 18N, 10306 Vilnius, Vilniaus apskritis, Литва