Środa 26. marca o 19:00 - 20:50
Scena Przodownik • Olesińska 21, 02-548 Warszawa, Województwo mazowieckie, Polska
Монаспектакль Зоі Белахвосцік аб станаўленні Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года.
Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і Купалаўцаў.
Гэта праўдзівая гісторыя, напісаная жыццём.
Сцэнар, які даводзіцца пражываць па-сапраўднаму, сумленна і з гонарам.
У ролях: Зоя Белахвосцік
Рэжысер: Аляксандр Гарцуеў
Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Субцітры бачныя з 4 па 8 рад.
Каханенькія-родненькія!
Звярніце ўвагу на тое, што вы можаце заплаціць за квіток даражэй пазначанай сумы.
Мы прынцыпова не збіраем грошы на сваё існаванне. Але калі вы лічыце істотным падтрымаць нашу творчасць у будучым, шануеце нашу працу і ў стане нам аддзячыць больш, чым пазначаная аплата за квіток, мы будзем удзячныя наўзаем. Змяніць суму аплаты можна самому: пасля выбару месца ў вакенцы, дзе пазначаны кошт квітка адпаведнай катэгорыі (mecenat, premium, extra, regular). Кожны ваш унёсак здольны паўплываць на наш творчы лёс.
З падзякай і да сустрэчы!
Monospektakl Zoyi Bialakhvostsik o powstawaniu Teatru Narodowego im. Janki Kupały od 1920 roku.
Jest to szczera opowieść o jej osobistej drodze życiowej, historii dynastii teatralnej, wydarzeniach na Białorusi, które miały duży wpływ na losy Teatru im. Janki Kupały i Kupałauców.
To prawdziwa historia napisana przez życie.
Scenariusz, który należy przeżyć szczerze, uczciwie i z godnością.
W rolach: Zoya Belakhvostyk
Reżyser: Aliaksandr Hartsuyeu
UWAGA! Spektakl w języku białoruskim z polskimi napisami!
Napisy w języku polskim będą widoczne w rzędach 4-8.
Scena Przodownik • Olesińska 21, 02-548 Warszawa, Województwo mazowieckie, Polska