⚡ Першы вялікі электрычны канцэрт у Вільні 🎸 PIT PAŬLAŬ (ex N.R.M.) 🎶

Penktadienį 10. balandis / 18:00 - 21:00

Alaus Namai, Vilnius

PIT PAŬLAŬ (ex N.R.M.) — вялікі электрычны канцэрт у Вільні

Пасьля магутнай прэзэнтацыі новага альбома KROPKA, якая адбылася 7 лістапада 2025 году ў легендарным пабе Alaus Namai, гурт PIT PAŬLAŬ зноў вяртаецца ў Вільню — каб даць вялікі электрычны канцэрт, упершыню ў такім фармаце ў сталіцы Літвы ⚡

10 красавіка | пачатак а 19:00
📍 pub Alaus Namai, вул. Goštauto, 8, Вільня

Гэта будзе не проста канцэрт —
гэта жывая, гучная і шчырая сустрэча з музыкай, якая на працягу гадоў фармавала і працягвае фармаваць нашу ідэнтычнасьць.

Песьні з альбома KROPKA, правераныя часам хіты і энэргія, якую немагчыма перадаць запісамі.

PIT PAŬLAŬ — гэта музыка пра свабоду, годнасьць і ўнутраную сілу.
Пра тое, што нас аб’ядноўвае. Пра тое, што трымае на плаву. Пра тое, чым мы па-сапраўднаму ганарымся.

🎸 Жывыя эмоцыі і шчырая энергетыка.

🎸 Сапраўдны рок-н-рол без кампрамісаў.

🎟 Квіткі:
першыя 20 квіткоў — 15 €
далей — 20 €
у дзень канцэрту — 25 €

Квіток, набыты загадзя, — гэта ня толькі выгадна,
гэта рэальная падтрымка музыкаў, якія працягваюць граць шчыра і па-сапраўднаму, нягледзячы ні на што ❤️
Калі гэтая музыка калісьці была з табой —
калі яна падтрымлівала, натхняла, надавала сілы —
10 красавіка табе абавязкова трэба быць там.

Прыходзь. Падтрымай. Стань часткай гэтай гісторыі!
Да пабачэньня ў Alaus Namai! 🔥

Alaus Namai • A. Goštauto gatvė 8, 01108 Vilnius, Vilniaus apskritis, Lietuva

Google Map of A. Goštauto gatvė 8, 01108 Vilnius, Vilniaus apskritis, Lietuva