Кніжны стэндап Дзяніса Дудзінскага. Інтэлектуальнае шоу "Пацібулум" ва Ўроцлаве

Воскресенье 18. января 2026, 16:30 - 19:00

Proza, Wrocław

💥💥Разнос міфаў і легенд пра беларускае тэлебачанне💥💥 Тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі прэзентуе свой дэбютны раман "Пацілулум", дзе чэсны і нячэсны журналісты, спісаныя з рэальных рэпарцёраў, сталі “салодкай парачкай”.

Што чакаць ад івэнту?

Эксклюзіўнае кніжнае шоу для інтэлектуальных гурманаў. Тут літары разнявольваюць розум, харызматычны вядучы дорыць калейдаскоп эмоцый, а на дэсерт — утульны рэлакс сярод сваіх.

Centras.Info, клуб Proza ды Wrocławski Dom Literatury запрашаюць!

🥂📸 Да паслугаў гасцёў — бар і фатограф.
📚На вечарыне можна набыць і падпісаць кнігу.

Спадарства з VIP-квіткамі атрымае раман ў падарунак. Early bird — да 10 студзеня.

Пра што кніга?

Дзяніс Дудзінскі, звольнены з дзяржаўнага тэлебачання за крытыку ўладаў Беларусі, узяў рэванш і раскрыў у сваёй першай кнізе кухню рупара тэлепрапаганды.

Рэальныя журналісты — з лаяльнага ўладам БТ і нелаяльнага Белсата — сталі прататыпамі галоўных герояў. Рэпарцёр і аператар і за праўду, і за хлусню плацяць высокі кошт: ім пагражаюць, іх кідаюць за краты, у той час як гарадскія ўрачыстасці з нагоды юбілею акупацыі ператвараюцца ў гвалт і апакаліпсіс…

Хэпіэнд з беларускім мудам. Прадажная зорка ТБ ідзе на шыбеніцу, каб выратаваць людзей ад дыктатара. Стары мем пра біпалярнасць беларускіх журналістаў сыходзіць у закат.

Proza • Przejście Garncarskie 2, 50-107 Wrocław, Województwo dolnośląskie, Польша

Google Map of Przejście Garncarskie 2, 50-107 Wrocław, Województwo dolnośląskie, Польша